Год гостеприимства


   2014 год объявлен в Беларуси Годом гостеприимства. Соответствующий указ 27 декабря № 573 подписал президент Республики Беларусь.
    "В целях развития туризма, создания современной туристической инфраструктуры, учитывающей географическое положение, природные, исторические и культурные богатства Республики Беларусь, воспитания у граждан патриотической гордости и уважения к Отечеству постановляю:
1. Объявить в Республике Беларусь 2014 год Годом гостеприимства.
2. Совету Министров Республики Беларусь: совместно с облисполкомами, Минским горисполкомом разработать и утвердить республиканский план мероприятий по проведению в 2014 году Года гостеприимства; обеспечить координацию деятельности государственных органов, других организаций по выполнению названного плана; принять иные меры по реализации настоящего Указа.
3. Настоящий Указ вступает в силу со дня его официального опубликования".


Году гостеприимства в Беларуси посвящается

     

   Я хачу правесці Вас по  зямлі, якая для мяне – і, мабыць, не только для мяне – даражэй за ўсё, самы ўтульны и чароўны кут. І ў Вас, калі Вы наведаецеся сюды, у сэрцах могуць успыхнуць пяшчота і любоў да яе, і таму загадзя раблю Вам падарунак: сапрычашчэнне з яе вялікай памяццю, якая нічога не забывае, Памяццю Беларусі.

Якая яна, мая зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што аглухлі ад птушынага звону, і пушчы, падобныя на гатычныя храмы, пушчы, дзе горда нясуць свае кароны алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці.

 

Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў, з пачатку дзён, грукаталі па ёй калясніцы вайны. Але мы, дзеці Беларусі, ганарымся тым, што ў гэтых войнах яна ніколі, запамятайце гэта, ніколі не была агрэсарам. Іншая справа, што яна заўсёды мужна і да канца бараніла свой ачаг, сваю праўду і веру.
Памяць маёй зямлі аб гэтым і ў стадаўніх гарадзішчах, і ў курганах, пад якімі спяць яе абаронцы, у барвовых, быццам ад крыві, мурах замкаў, на палетках, дзе працавіты плуг часам выворвае каменную сякеру, меч або гільзы часоў апошняй вайны, жальніках, на якіх гарэў калісьці агонь перад курганамі мудрых продкаў, і ў вечных агнях перад помнікамі салдатам, якіх мы яшчэ памятаем жывымі.
І, перш за ўсё, памяць маёй зямлі – гэта людзі і іх вечная, неўміручая праца. Араць палі, біць студні, расціць сады, плесці з каменя і дрэва карункі дзівосных будынкаў, спяваць нібы на адным дыханні (так, што здаецца, спяваюць самі нівы і лясы) песні, складаць вершы, у якіх пяшчота пацалунка і суровасць удару мяча.
Таксама якасць нашай памяці: ніколі не аддзяляць сябе ад культуры і самаахвярна ствараць яе, якія б перашкоды ні ўставалі на шляху. Стварыць непаўторны фальклор і – яшчэ больш як тысячу гадоў таму – бібліятэкі і першымі ў свеце надрукаваць кнігу ў перакладзе на родную, беларуску мову. І не перарываць ані на год той стыхіі, плыні той вялікай ракі, якая валадарыць чалавечым сумленнем і душамі і якой імя – літаратура. Шанаваць памяць яе дзеячаў, ствараць на месцах, дзе яны нараддзіліся і дзе паэзія нарадзілася ў іхніх душах, запаведнікі – хай то будзе палац або звычайная бедная сялянская хата. І там і там калыска можа нарадзіць Песню і Неўміручасць.
Няма такой сілы, каб годна апець рукі тыя, што ствараюць памяць у рэчах: наша чароўнае шкло і кераміку, тканіны і кафлі, рэчы з металу і скуры, непаўторныя старадаўнія жывапіс і скульптуру.
І дойлідства. Вясёлку Каложы, пабудаваныя са святла Камянецкую вежу і Спас-Ефрасінню, суровыя камяні замкаў – і адметную, тыпова беларускую готыку (Мір, Навагрудак). І барока, пышнае, як лотас, і класіцызм. І непаўторнае драўлянае дойлідства, роўнага якому цяжка знайсці. Тое, калі звычайная мужыцкая сякера можа паспрачацца з разцом Фідзія.
Ёсць і горкая памяць у маёй зямлі. Дый як іначай, калі кожны чацвёрты жыхар Беларусі загінуў ў апошнюю вайну. А колькі па зямлі брацкіх магіл. Першай прыняла яна ўдары ворага і гераічна змагалася з ім, пакуль знішчальны каток вайны не перекаціўся за мяжу. Канцлагеры, дзе кожнаю хвіліну для кагосьці навекі згасаў свет, і шыбеніцы, і расстрэлы. І – у лясах – амаль чатырыста тысяч чалавек пад ружжом, якія да канца, часам цаною жыцця, адстойвалі ад ворага чысты водар Радзімы.
І жонка была гатовая аддаць мужа, а матка паслаць сына ў полымя. І пайсці за імі. На бой, на прарыў блакады.
Деля таго каб зберагчы ўсе тое, аб чым я ўжо казаў: волю, веру, спосаб мыслення, Бацькаўшчыну.
Каб спустошаная вайной краіна ажывілася працаю тых, хто выжыў і перамог, заззяла радасцю і святлом, заквітнела садамі і здзіўляла цудоўнымі будынкамі, зашумела нівамі, зазвінела адвечнай і неўміручай нашай песняй.
Яны, гэтыя мае сёстры і браты, біліся, каб збераг.
чы і пасля ўпрыгожыць маці нашу, зямлю.
Гэтыя азёры і нівы, сівыя пушчы і светлыя воды. Курганы продкаў, старадаўнія і новыя кнігі, песню сваю і слова, веды свае.
Усё, што за тысячагоддзі стварылі іх рукі, аж да камянёў сівых будынкаў.
Старадаўні прынцып, які прыйшоў аднекуль, але перафразаваны, навекі стаў нашым:
Людзям – душа,
Жыццё – свойму дому,
Сэрца – жанчыне,
Гонар – нікому.
Пранікніцеся любоў да маёй роднай Беларусі, людзі. Велічная і гордая, яна таго вартая.
(Уладзімір Караткевіч.
Прадмова да кнігі «Памяць зямлі беларускай»). />

Календарь путешественника
Календарь путешественника

Знаете ли вы, что


 
Самые яркие страницы белорусской истории, уникальная природа, самобытная культура и личности, изменившие мир…
 

Национальный парк «Припятский» – единственное место на планете, где существуют первобытные пойменные дубравы.
  В национальном парке практически в первозданном состоянии сохранились уникальные пойменные ландшафты Белорусского Полесья – с дюнами, котловинами и ложбинами, где среди дубрав и ясенников расположено более 30 озер. На Полесье также сохранились самые большие естественные болота в Европе. Наиболее крупные из них – Званец (150 кв. км) и Дикое (80 кв. км).

читать дальше... 


Путешествуем по Беларуси