04 февраля, 2019


105 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

   6 лютага 2019 года споўніцца 105 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, народнага паэта Беларусі, літаратурнага крытыка, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста, грамадскага дзеяча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны.

    Аркадзь Куляшоў  паспеў стварыць 19 паэм! Такіх прыкладаў мала ва ўсёй сусветная паэзіі. Сярод паэм Куляшова такія выдатныя: як "Дом №24", "Прыгоды цымбал", "Простыя людзі", "Далёка да акіяна", драматычная паэма "Хамуціус".

     Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 г. паэтычны маналог мужнага паэта – мысліцеля і грамадзяніна, але ў яго творах назаўседы засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам – паглыбленым разуменнем сутнасці эпохі. Пра гэта вельмі добра сказаў Янка Брыль: « Да болю часам шаблонная фраза: « У асобе яго мы страцілі… ». Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы – у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы – набылі, маем паэта, значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова ».

 

    

"Паміж наступным і былым"

К 100-летию рождения  народного  поэта Беларуси Аркадия Кулешова в нашей библиотеке оформлена книжная выставка "Паміж наступным і былым", а также смотри посвященную поэту презентацию "ВОЛАТ БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ"