Рыцар сумлення і свабоды


    19 чэрвеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, франтавіка Васіля Ўладзіміравіча Быкава (1924 – 2003). Ваенная проза Васіля Быкава – адзін з найлепшых мастацкіх набыткаў беларускай літаратуры. «Лес збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыцця», – адзначыў выдатны кіргізскі пісьменнік Чынгіз Айтматаў.      

    Асабліва для мяне, Васіль Быкаў з’яўляецца бясспрэчным маральным аўтарытэтам, бо паняцці “вернасць”, “адданасць”, “подзвіг”, “здрада” застаюцца нязменнымі 

Интернет-ресурсы