05 февраля, 2014


Вязынка - у гасцях у Купалы

                              Я веру, песень маіх кліч бунтарскі

                              Знаходзіць водгук будзе ў сэрцах 

                                                                   братніх,

                              Як і дагэтуль голас мой пяснярскі

                              Не заміраў без водгулля астатнім. 

                                               Я. Купала. Шляхам дарог

  Вязынка ... Назва гэтай невялікай беларускай вёскі добра вядома не толькі ў Беларусі. Тут размяшчаецца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік. Па рашэнні міжнароднай арганізацыі ЮНЕСКА Вязынка ўключана ў міжнародны маршрут турызму. Кожны год сюды прыязджаюць тысячы турыстаў.   

  Мы толькі што наведалі Радзіму аднаго з найбольш любімых беларускіх паэтаў Янкі Купалы і зрабілі фотарэпартаж. Спадзяемся вам будзе цікава.

Наваколле Вязынкі

Бронзавы бюст песняра. Скульптар З.Азгур

Дом паэта

У першай палове дома размешчана літратурная экспазіцыя, у другой - мемарыяльны пакой

Экспанаты літаратурнай часткі музея

 Радаслоўнае дрэва паэта

Мемарыяльны пакой. Справа каля драўлянага матчына ложка за бэльку столі зачэплены стары каромысел, на якім падвешана калыска. Перад калыскай мы бачым самаробны хадунок для маленькіх дзяцей.

На покуці пад абразамі стаіць стол, накрыты палатняным абрусам. Гэтае месца лічылася ганаровым у хаце. Далей – драўляны куфар, у якім зберагалі лепшае адзенне

У правым кутку хаты стаіць печ. Над печчу шост , на якім вісіць кілбаса, вянок часнаку, а з другога боку розныя зёлкі

У сенцах бачым ужо забыты прадмет сялянскага быту – жорны. Імі малолі збожжа. Бліжэй да дзвярэй – ступа з таўкачом 

Дэкаратыўны дуб у сенцах дома-музея

Апошні здымак

Да пабачэння, наш Купала